Падведзены вынікі Рэспубліканскага конкурсу творчых работ, прысвечанага Году народнага адзінства.
Конкурс быў арганізаваны Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.
Дыпломам II ступені ў намінацыі "Творы народных майстроў" і адмысловымі падарункамі ўзнагароджана Волкава Ганна Уладзіміраўна, навучэнка аб'яднання па інтэрэсах "Кудзесніца" Шумілінскага РЦДіМ (кіраўнік - педагог дадатковай адукацыі Сілкіна Маргарыта Альбертаўна).