Контакты

8 02130 5 83 44 директор
8 02130 5 70 49 методический кабинет
shum.rcdim@roo.vitebsk.by

211259, г.п. Шумилино, ул. Ленинская, д. 7 а. Витебская обл.
Открыть контакты

ВКОНТАКТЕ
TELEGRAM
INSTAGRAM
-YouTube
-TIKTOK
:: ::

СМИ О НАС

ДАБРАЧЫННАЯ АКЦЫЯ «НАШЫ ДЗЕЦІ» СТАРТАВАЛА Ў ШУМІЛІНСКІМ РАЁНЕ. "Герой працы" 18.12.2024 г.

Адзінства творыць цуды

16 снежня ў Беларусі стартавала дабрачынная навагодняя акцыя «Нашы дзеці», якая традыцыйна дорыць радасць і надзею кожнаму дзіцяці, але ў першую чаргу тым, каму асабліва патрэбны падтрымка і ўвага.

У Шуміліне мерапрыемства з-за капрызаў надвор’я прайшло ў сценах спартыўнай залы фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. У адкрыцці акцыі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Сяргей Галынчык, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Будневіч, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, актывісты раённых грамадскіх аб’яднанняў і Беларускай партыі «Белая Русь».

Кіраўнік раёна, вітаючы ўдзельнікаў свята, адзначыў, што акцыя праводзіцца амаль трыццаць год, і яе ініцыятарам у далёкім 1995 годзе выступіў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. Акцыя прадугледжвае шэраг розных навагодніх мерапрыемстваў, і для дарослых галоўная задача – стварыць свята для кожнага дзіцяці.

Падчас адкрыцця акцыі былі падведзены вынікі ініцыяваных у пачатку снежня аддзелам па адукацыі райвыканкама навагодняй эстафеты «Ёлка маёй Радзімы» і акцыі «Адзінства творыць цуды!». Кожная ўстанова адукацыі рабіла навагоднюю цацку, прысвечаную роднаму краю. Усе яны знайшлі месца на імправізаванай навагодняй прыгажуні – і такім чынам атрымалася «Ёлка маёй Радзімы», якую перадалі ў Шумілінскі гісторыка-краязнаўчы музей.

У акцыі «Адзінства творыць цуды» прымалі ўдзел дзіцячыя сады і школы, установы і прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі і партыя «Белая Русь», рыхтуючы скрыні з падарункамі ад шчырага сэрца.

«Сапраўды, адзінства дзеля агульнай справы робіць цуды, – падсумавала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. – Хочацца сказаць вялікі дзякуй ОКЗ, ПМК-70, СУП «Лаўжанскае», ДРБУ-204, РАНС, Цэнтру па забяспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, ЦРБ, ДШМ, раённаму ўчастку электрасувязі, раённым грамадскім арганізацыям «Саюз ваенных маракоў», «Белая Русь», Фонду Міру і Чырвонага Крыжа, Беларускай партыі «Белая Русь»». Упэўнена, што ў акцыі «Нашы дзеці», якая прадоўжыцца да 15 студзеня 2025 года, колькасць удзельнікаў павялічыцца ў разы».

Галоўнымі героямі на адкрыцці акцыі сталі дзеці, якія прыехалі з розных куткоў раёна. Яны з радасцю ўдзельнічалі ў танцавальных флэшмобах. Дзяцей таксама чакала на-сычаная забаўляльна-пазнавальная праграма ў СШ № 1 і ў РЦДМ.

Падчас адкрыцця акцыі рознакаляровымі агеньчыкамі заззяла галоўная ёлка раёна, і ўсе ўдзельнікі прайшліся карагодам вакол яе. Навагоднія цуды пачынаюцца…

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел СМИ О НАС

80 лет Победы советского народа в Великой Отечественной войне
-
"АЛЫЙ ПАРУС"
ОО "БРПО"
ТРУДОУСТРОЙСТВО МОЛОДЁЖИ
-ПАТРИОТ.BY
Интерактивная платформа патриотического воспитания
ДЕТСКИЙ ПРАВОВОЙ САЙТ
Витебский областной дворец детей и молодёжи
Национальный центр художественного творчества детей и молодёжи
ДЕТСКИЙ ТЕХНОПАРК
РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ЦЕНТР ЭКОЛОГИИ И КРАЕВЕДЕНИЯ
#ПРОСТЫЕ ПРАВИЛА:ДЕЛАЕМ ИНТЕРНЕТ БЕЗОПАСНЫМ ВМЕСТЕ!
-ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА МУЗЕЕВ учреждений образования Витебской области