Контакты

8 02130 5 83 44 директор
8 02130 5 70 49 методический кабинет
shum.rcdim@roo.vitebsk.by

211259, г.п. Шумилино, ул. Ленинская, д. 7 а. Витебская обл.
Открыть контакты

ВКОНТАКТЕ
TELEGRAM
INSTAGRAM
-YouTube
-TIKTOK
:: ::

СМИ О НАС

Мир компьютерной графики осваивают шумилинские школьники на занятиях в районном центре детей и молодёжи. Герой працы 23.11.2024

У гэтым навучальным годзе  дзеці і падлеткі займаюцца творчасцю, асвойваюць дадатковую адукацыю ў адрамантаваных сучасных кабінетах раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

«У нас з’явіўся і камп’ютарны кабінет, – адзначыла дырэктар цэнтра Наталля Пятроўская. – Гэта дало нам магчымасць адкрыць тры новыя аб’яднанні па інтарэсах: для дзяцей 8-12 год – «АйЦіСвет», для 10-14-гадовых – «Аб’ектыўна» і «Свет камп’ютарнай графікі». Дзеці з задавальненнем пайшлі ў аб’яднанні, зараз думаем над павелічэннем колькасці груп».

Падчас нашага візіту ў РЦДМ працавала аб’яднанне па інтарэсах «Свет камп’ютарнай графікі»: дзеці малявалі на камп’ютарах навагоднія паштоўкі, педагог дадатковай адукацыі Анастасія Лялюга тлумачыла асаблівасці камп’ютарнай праграмы Corel DRAW. «Галоўнае, зацікавіць дзяцей, – ад-значыла Анастасія. – І тады такія праграмы, як Corel DRAW і Photoshop, стануць для іх зразумелымі і вельмі цікавымі. А гэта ўжо шлях для творчасці, прычым неабмежаванай. І, магчыма, першыя крокі да выбару будучай прафесіі».

СЛОВА – УДЗЕЛЬНІКАМ АБ’ЯДНАННЯ

Віталь ГАРЭЛЕНКАЎ, 4 клас:  Мне падабацца маляваць пейзажы і жывёл. На камп’ютары з дапамогай вектарнага малюнка яны атрымліваюцца асаблівымі і незвычайнымі. Да Дня бацькі мы рабілі віншавальныя паштоўкі. Прыемна было яе падарыць, бо яна была зроблена маімі рукамі. Тата ацаніў.

Данііл ТКАЧОЎ, 6 клас: На гуртку нас вучаць рабіць паштоўкі, візіткі, лагатыпы і іншую паліграфічную прадукцыю. Гэта ўсё тое, на чым можна зарабіць добрыя грошы.

Ілья ІВАНОЎ, 6 клас: Я ў аб’яднанні не з першага дня. Трое маіх аднакласнікаў цікава расказвалі, як у цэнтры займаюцца на камп’ютарах. Таму і я вырашыў пайсці. Дужа падабаецца, тут цікава.

Максім ШАЎНЁЎ, 6 клас: Сёння камп’ютары ўсюды. Мне цікава маляваць на камп’ютары. Я працую ў пра-граме Corel DRAW, займаюся рэдагаваннем фотаздымкаў. Гэта вельмі патрэбныя веды.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел СМИ О НАС

80 лет Победы советского народа в Великой Отечественной войне
-
"АЛЫЙ ПАРУС"
ОО "БРПО"
ТРУДОУСТРОЙСТВО МОЛОДЁЖИ
-ПАТРИОТ.BY
Интерактивная платформа патриотического воспитания
ДЕТСКИЙ ПРАВОВОЙ САЙТ
Витебский областной дворец детей и молодёжи
Национальный центр художественного творчества детей и молодёжи
ДЕТСКИЙ ТЕХНОПАРК
РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ЦЕНТР ЭКОЛОГИИ И КРАЕВЕДЕНИЯ
#ПРОСТЫЕ ПРАВИЛА:ДЕЛАЕМ ИНТЕРНЕТ БЕЗОПАСНЫМ ВМЕСТЕ!
-ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА МУЗЕЕВ учреждений образования Витебской области