Контакты

8 02130 5 83 44 директор
8 02130 5 70 49 методический кабинет
shum.rcdim@roo.vitebsk.by

211259, г.п. Шумилино, ул. Ленинская, д. 7 а. Витебская обл.
Открыть контакты

ВКОНТАКТЕ
TELEGRAM
INSTAGRAM
-YouTube
-TIKTOK
:: ::

СМИ О НАС

Юные туристы из Кардонской СШ отстояли титул чемпионов. "Герой працы" 31.05.2024 г.

28 мая ў Лескавічах прайшоў раённы турысцкі злёт школьнікаў,  у якім за перамогу змагалася 9 каманд са школ раёна. Сёлета турзлёт прысвячаўся 80-годдзю вызвалення Беларусі.

 Стала добрай традыцыяй навучаль-ны год заканчваць турысцкім злётам. Ён заўсёды дорыць яркія і незабыўныя эмоцыі, – адзначыла на ўрачыстым адкрыцці начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. – Няхай ён стане яркім стартам летніх канікул.

Галоўная інтрыга сёлетняга турзлёту заключалася ў тым, ці зможа яго ў трэці раз запар выйграць каманда Кардонскай школы. Юныя кардонскія турысты яўна былі настроены абараніць свой чэмпіёнскі тытул, тым больш, што дзеці з задавальненнем наведваюць школьны гурток «Юны турыст». Тым не менш, забраць сабе тытул імкнуліся усе каманды – падрыхтоўка да злёту ў школах была сур’ёзная.

Турзлёт пачаўся з самага галоўнага выпрабавання – кантрольна-турысцкага маршруту. 2,5 кіламетра дыстанцыі даліся юным турыстам не зусім лёгка. Каб не нахапаць штрафных балаў, трэба было і правільна ўстанавіць палатку, пераадолець без хібаў павуцінне, гаць, бервяно і многае іншае. Лепшы вынік паказалі турысты Кардонскай СШ, дапоўнілі прызавую тройку каманды Амбросавіцкай і Мікіціхінскай школ. Як высветлілася пазней, менавіта гэтыя каманды былі ў лідарах на большасці этапаў і раздзялілі паміж сабой выніковыя прызавыя месцы.

Цікава прайшло спартыўнае арыентаванне. З дапамогай компаса неабходна было знайсці ўсе кантрольныя кропкі з літарамі і скласці слова «победитель». З гэтым заданнем лепш за ўсіх справіліся вучні Мікіціхінскай СШ. У тэхніцы веласіпеднага турызму перамаглі турысты Слабадской школы. У конкурсе баявых лісткоў прызавая тройка наступная: першае месца –Шумілінская СШ № 1, другое – Кардонская СШ, трэцяе – Шумілінская СШ № 2.

Конкурс краязнаўцаў «Старонкі гісторыя» складаўся з пытанняў, якія тычыліся 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і стагоддзя ўтварэння Шумілінскага раёна. Тут лепшае веданне гістарычных фактаў паказалі вучні СШ № 1, крыху адсталі абальчане.

Як заўсёды, цікавымі і арыгінальнымі выдаліся візітныя карткі каманд, у якіх юныя турысты ў розных формах расказвалі пра сябе, сваю школу, свой родны край. Лепшым было прызнана выступленне Кардонскай СШ, другое месца – у Мікіціхінскай СШ, трэцяе месца падзялілі СШ № 1 і Мішневіцкая БШ.

Што атрымалася па выніках усіх этапаў і конкурсаў? Каманда Кардонскай СШ пераканаўча выйграла турзлёт. Дапоўнілі прызавую тройку каманды Мікіціхінскай СШ і Амбросвіцкая БШ.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел СМИ О НАС

РЕСПУБЛИКАНСКАЯ АКЦИЯ "НАШИ ДЕТИ"
МАРАФОН ЕДИНСТВА
2024 ГОД - ГОД КАЧЕСТВА
"АЛЫЙ ПАРУС"
ОО "БРПО"
ТРУДОУСТРОЙСТВО МОЛОДЁЖИ
-ПАТРИОТ.BY
Интерактивная платформа патриотического воспитания
ДЕТСКИЙ ПРАВОВОЙ САЙТ
Витебский областной дворец детей и молодёжи
Национальный центр художественного творчества детей и молодёжи
ДЕТСКИЙ ТЕХНОПАРК
РЕСПУБЛИКАНСКИЙ ЦЕНТР ЭКОЛОГИИ И КРАЕВЕДЕНИЯ
#ПРОСТЫЕ ПРАВИЛА:ДЕЛАЕМ ИНТЕРНЕТ БЕЗОПАСНЫМ ВМЕСТЕ!
-ИНТЕРАКТИВНАЯ КАРТА МУЗЕЕВ учреждений образования Витебской области