Ссылка:
https://www.shumilino.by/?p=71306
29 красавіка ў Віцебскім абласным Палацы дзяцей і моладзі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў абласной патрыятычнай квэст-гульні «Па слядах Перамогі», якая была прысвечана беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён» і прымеркавана да Года міру і стварэння. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каманды з 19 рэгіёнаў Віцебскай вобласці. На абласным этапе Шумілінскі раён прадстаўлялі адразу дзве каманды з Шумілінскай СШ № 1: каманда акцябрат «Патрыёты»(кл. кір. Н. Гарохава і Н. Лашкова) і каманда піянераў «Патрыёты» (С. Сахончык, В. Церашчук, В. Бяляева).
Падчас квэсту, дзе былі прапанаваны розныя пазнавальныя, творчыя, лагічныя заданні, дзеці дэманстравалі свае веды пра гісторыю Беларусі, гераічных землякоў, памятныя даты і падзеі, адказвалі на пытанні пра Вялікую Айчынную вайну.
Каманда піянераў заняла першае месца ў піянерскім квізе «Перамога», а па выніках гульні ўзнагароджана дыпломам трэцяй ступені! Каманда акцябрат адзначана дыпломам удзельніка.
Вольга КОЦІКАВА, няштатны карэспандэнт.