06 июня 2024 г.
Шэсць каманд змагаліся за перамогу ў раённым турысцкім злёце педагагічных работнікаў, які праходзіў у Лескавічах 4-5 чэрвеня.
Турзлёт быў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 100-годдзю ўтварэння Шумілінскага раёна.
Каманда Шумілінскай СШ №1 перамагла ў раённым турысцкім злёце педагагічных работнікаў. Другое месца заваявала зборная каманда Слабадской і Амбросавіцкай школ. Трэцяе месца ў Обальскай СШ. Віншуем!